Генеральная рэпетыцыя першага паўфіналу стартуе ў Тэль-Авіве. На сцэну "Еўрабачання" выйдзе ЗЕНА

13 мая 2019

Літаральна праз гадзіну  ў Тэль-Авіве пачнецца генеральная рэпетыцыя першага паўфіналу "Еўрабачання-2019". На галоўную сцэну песеннага форуму выйдуць прадстаўнікі 17 краін, сярод іх і Беларусь. У 22:00  адбудзецца генеральны прагон для журы, якое выставіць свае ацэнкі ўдзельнікам першага паўфіналу. Само жа шоу пройдзе заўтра. Прамую трансляцыю 14 мая  ў 22:00 пачнуць тэлеканалы "Беларусь 1" і "Беларусь 24", а таксама сайт Белтэлерадыёкампаніі.