Фрагмент арыгінальнай Бібліі Гутэнберга ў Мінску

12 сентября 2017

Сёння спецыяльным рэйсам у суправаджэнні эксперта і супрацоўнікаў аховы ліст італьянскай паперы даставілі ў Нацыянальную бібліятэку Беларусі. Гутэнберг у 1450-ых гадах уласнаручна стварыў гэты асобнік – адпраўны пункт еўрапейскага кнігадрукавання. Фрагмент рэдкага помніка захоўваецца ў Нацыянальнай бібліятэцы Германіі ў Лейпцыгу. У даваенныя часы тут знаходзілася поўнае выданне Бібліі, якое за гады Другой сусветнай вайны было часткова згублена. Фрагмент, які захаваўся, лічыцца самым старажытным і дарагім выданнем у Еўропе. Яго кошт ацэньваецца на некалькі дзясяткаў мільёнаў долараў.

Барбара Шынко, рэстаўратар Нацыянальнай бібліятэкі Германіі: "Ёсць пэўныя ўмовы, пры якіх неабходна захоўваць гэты экспанат. Тэмпература паветра павінна складаць каля 18 градусаў, вільготнасць не перавышаць 50 градусаў. Выкарыстоўваюцца спецыяльныя метады кансервацыі і захоўвання. Да таго ж гэта прыклад высокаякаснай, першакласнай паперы. Таму ён у выдатным стане".

Фрагмент арыгінальнага помніка прэзентуюць шырокай публіцы 15 верасня на міжнароднай выставе "Францыск Скарына і яго эпоха". Экспанат выставяць побач з факсімільным выданнем поўнай Бібліі Гутэнберга.