"Славянскі базар у Віцебску" рыхтуецца падвесці фестывальную рысу

16 июля 2018

Праз паўгадзіны на сцэне Летняга амфітэатра пачнецца ўрачысты канцэрт-закрыццё міжнароднага форуму. Гэты фестываль стаў адным з самых маштабных: у Віцебск прыехалі прадстаўнікі больш як 40 краін. Горад ператварыўся ў вялізную арт-пляцоўку. Паўтары сотні лакацый працуюць у рэжыме нон-стоп. І бесперапынны паток гледачоў. Зусім хутка вырашыцца і галоўная конкурсная інтрыга - даведаемся імя трыумфатара Міжнароднага конкурсу выканаўцаў эстраднай песні "Віцебск-2018".

Важныя падрабязнасці раскажа наш карэспандэнт Ніна Мажэйка. Да рысы - афіцыйнага закрыцця - засталося зусім трохі. Тым не менш яна пункцірная. Бо фестывальныя мерапрыемствы падоўжацца аж да серады і завершацца канцэртам групы "Мумій Троль". Праграма, разлічаная на 5 дзён, праляцела як адзін. І, вядома, шкада развітвацца з фестывалем не толькі гасцям, але і ўдзельнікам.

Бо базар - гэта свята штодзённае. Такой канцэнтрацыі замежнікаў на квадратны метр у Віцебску няма ні ў адзін сезон, і толькі зараз, у сярэдзіне ліпеня, разам пераплятаюцца людскія патокі самых розных нацыянальнасцяў.

Музыка на вуліцах горада гучыць да раніцы. Раскоша для артыстаў і гасцей у гістарычным цэнтры. Папоўнілася і кніга рэкордаў фестывалю. Усе тры належаць удзельнікам форуму вулічнага мастацтва "На сямі вятрах".

Без антракта, але з тэхнічнымі перапынкамі працуе і Летні амфітэатр. Каманда працуе 24 на 7, канцэрты ідуць і днём, і ўначы, а зоркі змяняюць адна адну.

Праграма форуму створаная не лінейна. Дырэкцыя падладзілася пад гледача. Больш за тое, самі артысты падладзіліся пад фестывальны графік.

Па традыцыі ў дзень закрыцця фестывалю мы даведаемся імя трыумфатара Міжнароднага конкурсу выканаўцаў эстраднай песні. Па выніках двух конкурсных дзён лідзіруюць Румынія і Казахстан. У вакалістаў роўная колькасць балаў - 156. Наступнай у спісе пераможцаў стала ўкраінка Міла Ніціч - у яе 154 балы.

А вось беларус пакуль што дзеліць трэцюю пазіцыю з польскай канкурсанткай - у іх 151.

Журы пакуль маўчыць і трымае інтрыгу да цырымоніі. Нагадаем, што, паводле правіл конкурсу, канчатковае слова ў вакальным чэмпіянаце Румынія або Казахстан за старшынёй міжнароднай экспертнай камісіі Аляксандрам Марозавым - ён можа аддаць свой голас на карысць аднаго з лідараў конкурсу. Якім будзе яго рашэнне, даведамся ў прамым эфіры на "Беларусь 1" зусім хутка.