Фінальны акорд акцыі "Мы разам!" прагучаў сёння ў Мінску

8 октября 2015

За чатыры месяцы Федэрацыя прафсаюзаў пабывала ў паўсотні гарадоў нашай краіны. У акцыі прынялі ўдзел больш за 100 тысяч гледачоў - амаль 50 разоў на сцэны ў розных раёнах Беларусі выходзілі нашы зоркі, народныя калектывы. Акрамя таго, тут жа узнагароджвалі працоўныя дынастыі і маладых спецыялістаў кожнага рэгіёна. Яркай нотай усіх канцэртаў станавіліся запрошаныя знакамітасці - землякі гледачоў.

Падчас акцыі "Мы разам", якая ўжо стала народнай, на сцэну з зоркамі выходзілі і юныя таленты - пераможцы вакальнага конкурсу Федэрацыі прафсаюзаў "Новыя галасы - для любімай краіны". Сёння новыя імёны аб'яўлялі і на гала-канцэрце ў Мінску.