"Лістапад" працягваецца. Сёння ў афішы паказы асноўнага і нацыянальнага конкурсаў

4 ноября 2019

"Лістапад" падышоў да свайго экватара. Вось ужо чацвёрты дзень сталічныя кінатэатры нон-стопам прымаюць аўтарскае кіно.
Сёння ў афішы паказы асноўнага і нацыянальнага конкурсаў, працу працягвае і секцыя "Маладосць на маршы", а таксама "Лістападзік". Кінагурманам прапаноўваюць наведаць майстар-класы, спецыяльныя паказы і нават зірнуць на архіў у Музеі кіно. На некаторых пляцоўках фільмы прадстаўляюць акцёры, рэжысёры і нават здымачныя групы, якія працавалі над стварэннем поўнаметражак. 
Вечарам у "Цэнтральным" пакажуць і раскажуць аб інтэграцыі літаратуры ў кіно.
У рамках секцыі "Маладосць на маршы" ўбачым фільм "Што было б". Яго прэзентуе рэжысёр, а таксама беларускі пісьменнік, які пераклаў раман Грэгара Зандэра. Твор лёг ў аснову экранізацыі.