Фестываль у Заслаўі аб'яднаў аматараў аўтэнтычнай беларускай музыкі

30 января 2024

Скарбніца музычных самацветаў, бліскучых выканаўцаў і самабытных твораў! 23-ці сезон нязменна на пачатку новага года - фестываль у Заслаўі аб'ядноўвае творчую інтэлігенцыю Мінскай вобласці і прыхільнікаў беларускай музыкі.

Арт-выстава юных мастакоў, гала-канцэрт салістаў і струнных выканаўцаў Нацыянальнага акадэмічнага аркестра Беларусі імя Фінберга. Для юных музыкантаў і новых імён падрыхтавалі чыстыя старонкі ў летапісе традыцыйнага конкурсу "Заслаўскі сшытак".

Асалоду ад музычнага папуры духавых інструментаў атрымала Аляксандра Гойтан.

Шматгалоссе духавых - бляск музычных інструментаў і віртуознае выкананне. Калыска самабытнага фестывалю беларускай музыкі - старажытнае Заслаўе... Сёлета сюды зноў прывялі меладычныя шляхі віртуозаў і творцаў цэнтральнага рэгіёна.

Больш за 20 сезонаў нязменна на пачатку новага года Заслаўе гасцінна сустракае творчую эліту Мінскай вобласці. Для новых імён і юных музыкантаў рыхтуюць чыстыя старонкі ў летапісе традыцыйнага конкурсу "Заслаўскі сшытак". Сёлета саліруюць выключна ўдарныя і духавыя інструменты.

Жвавая і мініяцюрная - Кацярына Чурыліна - адпаведна свайму характару выбрала і музычны інструмент - саксафон сапрана. Святам і фестывалям роднага Фаніпаля акампануе пяты год запар, на заслаўскіх жа падмостках - дэбют.

Яўген Рэут, бадай, самы дасведчаны на гэтым конкурсе. Ён, лічы, выпускнік Любанскай школы мастацтва, наперадзе іспыты па сальфеджыа і музычнай літаратуры. А пакуль - зорны час для сола на трубе.

Конкурснае папуры аб'яднала больш за 30 музыкантаў - па некалькі прадстаўнікоў з кожнага раёна Мінскай вобласці. У трох узроставых групах журы ацэньвала складанасць рэпертуару, узровень валодання інструментам і чысціню выканання твора.

На свяце музыкі аддаюць перавагу менавіта творам беларускіх аўтараў. Праз "песню" духавых - у выкананні дзяцей і моладзі - гучаць сачыненні Ігара Алоўнікава і Яўгена Глебава.

Арт-гісторыі юных мастакоў, экскурсійныя вандроўкі па Заслаўі, музычныя майстар-класы, гала-канцэрт салістаў і струнных выканаўцаў акадэмічнага аркестра імя Фінберга. Яшчэ адным яркім фестывальным днём узбагацілася гісторыя гэтага музычнага свята.