Вікторыя Азаранка атрымала ўпэўненую перамогу ў матчы 3-га круга Austrlian Open

18 января 2014

Вікторыя Азаранка ў матчы 3-га круга тэніснага турніру Austrlian Open аддала саперніцы Івоне Майсбургер усяго адзін гейм. Гэта самая ўпэўненая перамога беларускі на цяперашнім турніры - 6:1, 6:0. Адзначым, у 3-х сустрэчах Вікторыя Азаранка не прайграла ні аднаго сэта. У наступным раўндзе, а гэта ўжо 1/8 фіналу, 2-й ракетцы свету будзе супрацьстаяць амерыканка Слаан Сцівенс, 13-ая ў рэйтынгу WTA.