Фестываль танца "Зрабі крок наперад" аб'яднаў удзельнікаў з Беларусі, Расіі і Украіны

3 апреля 2018

Больш за трыста ўдзельнікаў з Беларусі, Расіі і Украіны аб'яднаў у Віцебску фестываль танца "Зрабі крок наперад", які праходзіць паміж ВНУ. У ім удзельнічаюць не прафесійныя харэографы, а будучыя тэхнолагі, дактары і юрысты. Адным з самых яркіх момантаў стане танцавальнае спаборніцтва па-беларуску.

Наперадзе - насычаныя конкурсныя дні. Пераможцаў назавуць на цырымоніі закрыцця, дзе гледачы ўбачаць самыя яркія фестывальныя нумары.