Хвіліна маўчання і жывыя кветкі: мітынг-рэквіем адбыўся ў мемарыяльным комплексе "Шталаг 352"

11 апреля 2024

Адзін з першых канцлагераў на тэрыторыі акупіраванай часткі СССР нацысты размясцілі ў мінскім раёне Масюкоўшчына. "Шталаг 352" - лагер для ваеннапалонных, салдат і афіцэраў Чырвонай арміі. З 1941-га па 1944-ты тут загінулі каля 80 тыс. чалавек. За дзень у Шталагу памірала да 150 вязняў. У 1964-м на месцы болю быў адкрыты мемарыял. У значныя для краіны даты, ды і ў простыя будныя дні сюды прыходзяць  людзі, каб ушанаваць памяць ахвяр нацызму. Па традыцыі сёння ля мемарыяла прайшоў мітынг-рэквіем  з удзелам прадстаўнікоў органаў улады, духавенства, ветэранаў Вялікай Айчыннай, Узброеных Сіл Беларусі і моладзі.

Ля Вечнага агню прайшлахвіліна маўчання. Да падножжа манумента ляглі жывыя кветкі. Людзі розных пакаленняў аб'ядналіся ў гэты дзень, каб яшчэ раз аддаць даніну павагі загінуўшым, падкрэсліць важнасць захавання гістарычнай памяці і як ніколі, надзённую неабходнасць - шанаваць і берагчы мір.