У Растове-на-Доне стартаваў міжнародны фестываль "Моладзь - за Саюзную дзяржаву"

24 сентября 2019

У Растове-на-Доне стартаваў міжнародны фестываль "Моладзь - за Саюзную дзяржаву". Артысты і творчыя калектывы з Беларусі і Расіі прывезлі на данскую зямлю свае лепшыя нумары. Усяго каля 300 удзельнікаў. І трэць беларусы. Прычым, гэта не толькі эстрадныя выканаўцы, але і фальклорныя ансамблі. Беларусы здзівілі гледачоў тэхналагічным шоу. Звычайныя святлодыёды ва ўмелых руках зайгралі новымі фарбамі.

Аляксандр Бярэзін, галоўны рэжысёр міжнароднага фестывалю "Моладзь - за Саюзную дзяржаву": "Сітуацыя такая, што калектываў так шмат, а Расія наша - проста бясконцая краіна! Беларусь ледзь паменш, але яна таксама вельмі пладавітая. Шмат розных калектываў. І я радуюся заўсёды, калі знаходжу новыя калектывы! Гэта шчасце, калі збіраецца моладзь. Яны размаўляюць на зразумелай ім мове - на мове музыкі, творчасці".

Акрамя гала-канцэрта адкрыцця ў праграме фестывалю патрыятычныя акцыі, выязныя канцэрты. Сёння свае таленты пакажуць маладыя вакалісты на конкурсе моладзевай песні. Гэта ўжо 14-ы культурны форум Саюзнай дзяржавы.