Фестываль "Маладзечна-2023" ужо гісторыя

11 июня 2023

З народнай класікай у новым гучанні і хітамі пад нацыянальны аркестр гучна спяваў Маладзечна. Напярэдадні там завяршыўся фестываль беларускай песні і паэзіі. Усе зоркі сышліся на сцэне мясцовага амфітэатра. 

Галоўная падзея - конкурс маладых выканаўцаў. Удзельнікі звярнуліся да ўжо праверанага рэпертуару - песні на вершы народныя. Вакалістам ад 16 да 31 года. За перамогу змагаўся 21 артыст з усёй краіны. Гран-пры застаўся ў Мінскай вобласці. Бясспрэчны пераможца - Данііл Савеня.