Фестываль Анімаёўка-2014 падвёў вынікі

23 сентября 2014

ХVII Міжнародны фестываль анімацыйных фільмаў Анімаёўка падвёў вынікі. Сёлета ў свяце мультыплікацыі, якое праходзіла ў Магілёве, удзельнічалі аніматары з 40 краін. У конкурснай праграме журы адабрала 85 лепшых прац. У выніку Гран-пры атрымаў зняты ў трохмернай графіцы мультфільм казахскіх аніматараў Цімур і дракон. Забаўляльная гісторыя пра хлопчыка, які жадаў стаць героем, перамогшы страшнага дракона, проста пакарыла журы.


Нашы аніматары таксама не засталіся без узнагарод. Сімвал фестывалю - вялікі крыштальны аловак - атрымаў айчынны мультсерыял Для самых маленькіх. А прыз Майстру - дастаўся рэжысёру-аніматару кінастудыі Беларусьфільм Ігару Волчаку за рамантычную гісторыю пра сельскага летуценніка Ронда-капрычыозу.