Вынікі мінулага года і новыя праекты абмеркавалі на канферэнцыі мінскага аб'яднання "Белая Русь"

24 июня 2017

Больш як 120 удзельнікаў гаварылі аб поспехах арганізацыі падчас удзелу ў палітычных кампаніях. Была адзначаная праца грамадскіх прыёмных аб'яднання, куды кожны грамадзянін можа звярнуцца па дапамогу ў вырашэнні сваёй праблемы. Штогод адкрываюцца школы лідара для моладзі на базе ўніверсітэтаў краіны і расце колькасць удзельнікаў арганізацыі. Зараз па краіне з 170 тысяч прадстаўнікоў арганізацыі больш як 60 тысяч - моладзь да 30 гадоў.

Падчас канферэнцыі быў вызначаны склад дэлегатаў на трэці з'езд аб'яднання ад мінскай гарадской арганізацыі. Гэта 82 дэлегаты. Сам з'езд пройдзе 28 кастрычніка.