Факсіміле Берасцейскай Бібліі пакажуць на найбуйнейшай у свеце кніжнай выставе

15 октября 2019

Беларускі выдавецкі дом, які працаваў над узнаўленнем фаліянта, стане экспанентам Франкфурцкага кніжнага форуму. Гэта падзея як для акул выдавецкай індустрыі, так і для людзей, неабыякавых да літаратуры. Беларускі стэнд 71-га кірмашу таксама папоўніць Каран. Пакажуць нашы спецыялісты і новыя распрацоўкі ў сферы класічнага і мастацкага еўрапейскага пераплёту.

Беларуская дэлегацыя адправілася ў Франкфурт-на-Майне сёння. У багажы 92 кілаграмы айчынных пераплеценых уручную кніг. Стартуе форум заўтра.