Уборачная ў Беларусі выйшла на фінішную прамую

6 августа 2019

Па краіне засталося асвоіць траціну плошчаў. Намалочана 4 мільёны 829 тысяч тон хлеба.

У Брэсцкай вобласці масавае жніво практычна завершана. На рахунку рэгіёна  мільён 129 тысяч тон збожжа. У Мінскай вобласці на 57 тысяч больш. А Гродзенскаму рэгіёну не хапае  ўсяго 5 тысяч да запаветнай адзнакі  - мільён. Рубеж  500 тысяч тон збожжа пераадолелі Магілёўская і Віцебская вобласці. Сярэдняя ўраджайнасць гэтага года - 32,2 цэнтнера з гектара.