Алена Спірыдовіч узнагароджаная ордэнам Францыска Скарыны

12 июля 2016

За шматгадовую працу, высокі прафесіяналізм і асабісты ўклад у развіццё нацыянальнай культуры наша калега, вядомая тэлевядучая Алена Спірыдовіч узнагароджаная ордэнам Францыска Скарыны. Указ падпісаў сёння Кіраўнік дзяржавы. Асоба і голас музычнага фестывалю, улюбёнка мільёнаў гледачоў і сімвал беларускага тэлебачання, Алена Спірыдовіч ужо больш за 20 гадоў нязменна з'яўляецца на сцэне "Славянскага базара". Заўсёды навідавоку, яркая і эфектная, яна заўсёды прыкоўвае ўвагу. Беларуская тэлевядучая запатрабаваная не толькі на радзіме. Алена Спірыдовіч упрыгожвае канцэртныя праграмы, фестывалі і культурныя форумы шматлікіх іншых краін.