"Джаз! Каты! Вясна!" - выставачны праект у Нацыянальным цэнтры сучасных мастацтваў у Мінску

5 марта 2022

Традыцыйны сакавіцкі праект "Джаз! Каты! Вясна!" стартаваў у Нацыянальным цэнтры сучасных мастацтваў. Магчымасць зірнуць на катоў з розных бакоў далі больш як 100 мастакоў у розных тэхніках: ад графічных прац да аб'ектаў дэкаратыўна-прыкладнага мастацтва. Скульптура, тэкстыль, музыка, а таксама жывапіс ад класікі да авангарда. Усіх аб'яднаў каціны свет. Выявы пухнатых сяброў таксама сталі натхненнем  для дзіцячай творчасці.

Шахматныя фігуркі з дрэва ў выглядзе катоў, габелены, арт-аб'екты і мноства іншых твораў мастацтва, прысвечаных элегантным хатнім гадаванцам, можна ўбачыць на Някрасова, 3 да 24 красавіка.