Аляксандр Лукашэнка павіншаваў усіх жанчын з 8 Сакавіка

8 марта 2019

З 8 Сакавіка ўсіх жанчын павіншаваў Прэзідэнт Беларусі. "Ад усёй душы віншую вас з Днём жанчын. Гэтае свята напоўненае асаблівай вясновай атмасферай і самымі светлымі пачуццямі да прадстаўніц прыгожай паловы чалавецтва, якія дораць нам утульнасць роднага дома, клопат і дабрыню. Непараўнальная прыгажосць беларускіх жанчын, іх прафесійныя поспехі і перамогі ўслаўляюць нашу радзіму далёка за яе межамі. Вашы разуменне і падтрымка, цяпло кахаючых сэрцаў натхняюць нас, мужчын, на новыя здзяйсненні. Мы дзякуем вам за актыўны ўдзел ва ўсіх сферах жыцця грамадства, выхаванне юнага пакалення, уменне падтрымліваць спакой і дабрабыт у сям'і. Менавіта жанчыны робяць свет дабрэйшым, забяспечваючы яго духоўнае адзінства і стабільнасць. Жадаю вам моцнага здароўя, добрага настрою і выканання ўсіх жаданняў", - гаворыцца ў віншаванні.