Дух Купалля можна было адчуць у гарналыжным курорце Сілічы

7 июля 2014

Чароўны дух народнага свята Купалле можна было адчуць і ў гарналыжным курорце Сілічы. Пасвячэнне ў русалку і вадзяніка, варажба на жаніха і, вядома, майстар-клас па пляценні вянкоў. На беразе возера спецыяльна для наведвальнікаў арганізавалі некалькі дзясяткаў забаўляльных шоу-праграм. Кульмінацыяй урачыстасці стаў пошук папараць-кветкі.


Нагадаем, адно з найстаражытнейшых святаў, прысвечаных сонцу і росквіту зямлі, - Купалле - праваслаўныя адзначаюць у ноч з 6 на 7 ліпеня.