Парыж ізноў ахапілі пратэсты супраць паліцэйскага самавольства

28 марта 2017

Дзясяткі чалавек сабраліся ля ўчастка ў 19-й гарадской акрузе. Паступова мірная дэманстрацыя перарасла ў беспарадкі. Актывісты разбілі шкло службовага аўтамабіля паліцыі і паспрабавалі яго падпаліць. У адказ жандары пачалі разганяць мітынгоўцаў. Затрыманы 35 чалавек. Падставай для пратэсту стала забойства паліцэйскімі 56-гадовага мужчыны. Напярэдадні вартавыя парадку прыехалі ў кватэру праверыць інфармацыю аб бытавой сварцы. Калі адзін з іх узламаў дзверы, на яго напаў з нажніцамі гаспадар дома. Другі паліцэйскі выстраліў у таго, хто нападаў - ад ранення ў грудзі той памёр.