Да адкрыцця "Славянскага базара" засталося ледзь больш чым месяц

29 мая 2015

Падрыхтоўку да грандыёзнага свята ацаніла Марына Раманоўская.

Больш за дзясятак адборачных тураў, сотні заявак, працяглыя перамовы з выканаўцамі. Да галоўных падзей фестывалю - конкурсаў - арганізатары рыхтуюцца на працягу года. На гэты раз па перамогу ў Віцебск прыедуць 42 канкурсанты розных узростаў.

Святлана Аўдзеева, начальнік аддзела міжнароднага супрацоўніцтва дырэкцыі Міжнароднага фестывалю мастацтваў "Славянскі базар у Віцебску":

"Прадстаўнікі дырэкцыі пабывалі ў некаторых краінах і самі маглі ўпэўніцца ў высокім узроўні падрыхтоўкі канкурсантаў. Дзяўчына, якая знаходзіцца на навучанні ў Вялікабрытаніі, прыехала, каб паўдзельнічаць у адборачным туры ў Літве. У нас геаграфія шырокая, спадзяёмся, што і ў далейшым практыка правядзення адборачных тураў замацуецца".

Міжнародны конкурс выканаўцаў эстраднай песні пройдзе за тры этапы. Цырымонія ўзнагароджання пераможцаў упершыню будзе ўключаная ў гала-канцэрт урачыстага закрыцця фестывалю. Сёлета журы дарослага конкурсу ўзначаліць народны артыст Азербайджана Палад Бюльбюль-аглы, а дзіцячага - народны артыст Расіі Дзмітрый Малікаў.

Святлана Аўдзеева, начальнік аддзела міжнароднага супрацоўніцтва дырэкцыі міжнароднага фестывалю мастацтваў "Славянскі базар у Віцебску":

"У дарослым конкурсе ў нас ёсць паўфінал. Барацьба абвастраецца ўжо тут, у Віцебску. У фінал выйдуць 15 чалавек. У дзіцячым конкурсе 21 канкурсант з самага пачатку да канца будуць змагацца за званне лаўрэатаў".

24 "Славянскі базар" абяцае быць грандыёзным. У Віцебску выступяць самыя яркія зоркі беларускай і замежнай эстрады. На сцэне Летняга амфітэатра адбудзецца 18 канцэртаў. Набыць квіткі на выступленні можна ў любым пункце свету анлайн.

Леанід Багарад, выканаўчы дырэктар міжнароднага фестывалю мастацтваў "Славянскі базар у Віцебску":

"Як ніколі рана мы пачалі продаж білетаў сёлета. І гэта сябе апраўдвае. Мы бачым працэнты продажаў. Практычна прададзеныя білеты на Лепса, з маладзёжных праграм выдатна білеты прадаюцца на "Еўропа плюс ТБ".

Колькасць гасцей паўночнай сталіцы ў дні фестывалю вылічаецца тысячамі. Таму ў атэлях у гэты час наступае гарачая пара.

Нумары ў гасцініцах браніруюць задоўга да адкрыцця "Славянскага базара". У гэтым атэлі свабодных месцаў не было ўжо ў пачатку мая. Падчас фестывалю тут будуць жыць зоркі сусветнага маштабу.

Сара Конар, група "Блю", Зара, Аляксандр Рыбак - у гасцявой кнізе атэля - аўтографы і пажаданні ад знакамітасцяў. Алена Сыч сустракае зорных гасцей 11-ы раз і ўжо паспела вывучыць густы і перавагі кожнага з іх.

Віцебск падчас "Славянскага базара" стане вялізнай святочнай пляцоўкай. Запланаваныя дзясяткі мерапрыемстваў. Многія з іх пройдуць яшчэ да афіцыйнага адкрыцця.