Выкладчыкі Гродзенскага ўніверсітэта імя Янкі Купалы наведалі Палац Незалежнасці

11 декабря 2021
Важна даносіць да моладзі не штампаваную трактоўку слоў "патрыятызм" і "незалежнасць", а паказваць і даказваць асабістым прыкладам і сваёй працай любоў да роднай краіны. Выкладчыкі Гродзенскага ўніверсітэта імя Янкі Купалы здзейснілі візіт у Палац Незалежнасці, дзе кожны квадратны метр прасякнуты нашымі сімваламі і дасягненнямі. Дарэчы, заматываваў на гэтую паездку сам Прэзідэнт на педагагічным савеце, калі прапанаваў ВНУ самастойна паставіць сабе ацэнку за выхаванне моладзі.