Дні Мінска стартавалі ў Маскве

10 октября 2017

Грамата 1499 года на Магдэбургскае права Мінску, гравюры і акварэлі XIX стагоддзя і сучасная гарадская скульптура. Сёння ў Маскве стартавалі дні Мінска, дзе можна адправіцца ў падарожжа па гісторыі сталіцы Беларусі. На выставе ў Музеі Масквы выстаўленыя экспанаты розных эпох. Гэта факсіміле Радзівілаўскага летапісу з ілюстрацыямі бітвы на Нямізе, адзенне і мэбля гараджан XVI стагоддзя. Пра пасляваенны час распавядзе першы гарадскі трамвай, пра савецкі - тэлевізар "Гарызонт".

Дні Мінска ў Маскве - гэта і кірмашы. Прадукцыю прапаноўваюць больш за 100 кампаній Беларусі. Гэта ўпадабаныя расіянамі нашы каўбасы, сыры, цукеркі, тэкстыль і касметыка. Прадстаўнікі дзвюх сталіц падзеляцца вопытам у арганізацыі інфраструктуры і абмяркуюць праекты ў медыцыне, турызме і навучанні.