Дыпломы намінантаў на прэмію Саюзнай дзяржавы ў галіне культуры і мастацтва ўручаны ў Маскве

24 июля 2013
На перамогу прэтэндуюць 11 дзеячаў культуры і творчых калектываў - 9 ад Расіі і тры ад Беларусі. Напярэдадні Экспертны савет па прэміях адабраў іх больш чым з 2 дзясяткаў прэтэндэнтаў. Намінантамі названы творчы тандэм дырыжора Юрыя Башмета і кампазітара Уладзіміра Бяляева, літаратары Уладзіслаў Арцёмаў, Мікалай Траццякоў і Барыс Косцін, мастацтвазнаўца Інэса Слюнькова, кампазітар Сяргей Цярханаў, беларуска-расійскі калектыў мастакоў, якія стварылі калекцыю паўлапасадскіх хустак і патрыярх сцэны Уладзімір Зельдзін, які, нягледзячы на свае 98 гадоў, дагэтуль служыць культуры.

Ад Беларусі ў спіс намінантаў увайшлі дырыжор Міхаіл Дрынеўскі, скульптар Іван Міско і народны мастак Гаўрыла Вашчанка. Трыа пераможцаў стане вядома ў верасні, кожны з іх атрымае прэмію - 5 мільёнаў расійскіх рублёў.