Дзіцячае "Еўрабачанне-2018" прыме Беларусь

16 октября 2017

Пачнём гэтую раніцу з галоўнай музычнай навіны. Дзіцячае "Еўрабачанне-2018" пройдзе ў Беларусі. Еўрапейскі Вяшчальны Саюз зацвердзіў заяўку Мінска на правядзенне 16-га конкурсу. Арганізацыяй маштабнага праекта зоймецца галоўны медыяхолдынг краіны. Белтэлерадыёкампанія паспяхова арганізоўвала дзіцячае "Еўрабачанне" ў 2010-ым. Каманда прафесіяналаў ужо пачала распрацоўваць слоган і лагатып шоу. Неўзабаве ў Мінск прыбудзе супервайзер "Еўрабачання" Юн Ула Сан. А тым часам ідзе актыўная падрыхтоўка беларускай удзельніцы дзіцячага "Еўрабачання" гэтага года. Хелена Мерааі выканае песню "Я самая". Напярэдадні юная артыстка знялася ў відэа на акустычную версію свайго хіта.

Хелена Мерааі адправіцца ў Тбілісі ўжо 14 лістапада. Напярэдадні конкурсу юная артыстка прыме ўдзел у Днях культуры Беларусі ў Грузіі. Дзіцячае "Еўрабачанне" "Беларусь 1" пакажа ў прамым эфіры 26 лістапада.