4 лістапада пачаўся афіцыйны візіт Кіраўніка беларускай дзяржавы ў Туркменістан

4 ноября 2013
Борт нумар адзін вылецеў з нацыянальнага аэрапорта ў Ашхабад. Лідары дзвюх краін за два дні правядуць перамовы ў фармаце адзін на адзін, а таксама ў пашыраным складзе. Абмеркаваць ёсць што. За апошнія гады тавараабарот павялічыўся ў 5 разоў пры станоўчым сальда для Беларусі.


Сяброўства двух лідараў і шчыры палітычны дыялог падмацоўваюцца і рэальнай эканомікай. Ключавы сумесны праект - Гарлыкскі горна-ўзбагачальны калійны камбінат. Яго беларусы будуюць пад ключ. У Ашхабадзе працуе наша здымачная група.

Рэпартаж Сяргея Хамянтоўскага.


Яны дамовіліся, што будуць бачыцца штогод. Дамоўленасці прытрымліваюцца, каб своечасова праводзіць рэвізію сумесных праектаў. Пасля паездкі Гурбангулы Бердымухамедава ў красавіку мінулага года ў Мінск Аляксандр Лукашэнка з візітам у адказ марудзіць не стаў.

Вечарам борт Аляксандра Лукашэнкі сеў у аэрапорце Ашхабада. Высокага госця каля трапа сустракаюць па-ўсходняму гасцінна.

Вылецеўшы раніцай з Мінска, беларуская дэлегацыя ў Ашхабадзе часу не марнавала. Першымі сустрэчы правялі прадстаўнікі эканамічнага блока.
Перагаворную эстафету падтрымалі міністры замежных спраў.

За апошнія 5 гадоў тавараабарот павялічыўся ў 5 разоў пры станоўчым сальда для Беларусі. Сяброўства двух лідараў падмацоўваецца рэальнай эканомікай. Гандаль перавысіў 300 мільёнаў долараў. Прэзідэнты задаволеныя. Але абмеркаваць ёсць што. Гэта павелічэнне паставак беларускіх машын і тэхналогій. Пераход Туркменістана ад сыравіннай эканомікі да інавацыйнай Беларусь гатовая падтрымаць.

Галоўнае - закладзены калійны падмурак будучага ўзаемадзеяння. Беларусь пад ключ будуе Гарлыкскі горна- ўзбагачальны камбінат. Чакаецца, што чырвоную стужку на адкрыцці камбіната прэзідэнты перарэжуць у пачатку 2015 года. Беларусь, дарэчы, рыхтуе і кадры для будучай калійнай вытворчасці.


Заўтра - галоўны дзень перамоў. Прэзідэнты сустрэнуцца сам-насам і ў прысутнасці міністраў. Чакаецца падпісанне пакета двухбаковых дакументаў.

Будзе падчас візіту і час для гістарычнай памяці. Плануецца, што заўтра пасля афіцыйных перамоў у Ашхабадзе Аляксандр Лукашэнка адправіцца ў Кіпчак, родавае паселішча першага Прэзідэнта Туркменістана. Кіраўнік дзяржавы наведае маўзалей Сапармурата Ніязава.

Завершыцца візіт у Ашхабадзе ўрачыстай цырымоніяй каля манумента Канстытуцыі Туркменістана. Аляксандр Лукашэнка пасадзіць дрэва на Алеі Ганаровых гасцей.