Дзень віртуальнай рэальнасці на "Лістападзе"

7 ноября 2019

Увага кінаманаў прыкавана да лістападнай афішы. Сёння на кінафоруме перадапошні дзень. На экранах паказалі больш як тры дзясяткі ігравых і дакументальных фільмаў. Аднак галоўная інтрыга - якія стужкі атрымаюць залатыя і сярэбраныя ўзнагароды форуму - раскрыецца толькі заўтра. А сёння гледачы маглі выйсці за межы рэальнасці і ўбачыць фільмы на 360 градусаў. На "Лістападзе" замацавалася індустрыяльная платформа.

Падрабязнасці ў Лідзіі Заблоцкай. Тут "Лістапад" літаральна кружыць галаву. 14 фільмаў паказваюць на 360 градусаў з дапамогай VR-акуляраў. Праекты прывезлі са Злучаных Штатаў Амерыкі, Літвы і Польшчы. Некаторыя ўжо паспелі стаць хітамі на Венецыянскім фестывалі. Па падарожжа даўжынёй 7 хвілін прыйшлі больш за паўсотні чалавек. Не ўплываць на тое, што адбываецца, а толькі назіраць. Напрыклад, за таямніцамі ўкраінска-польскай мяжы або сэнсам таго самага "Крыку" Мунка.

Паралельна на спікер-сесіях таксама адыходзілі ад рэальнасці: вучыліся ў VR-прасторах ствараць анімацыю.

У рэжыме рэальнага чаысу працавала індустрыяльная платформа. Тут два дзясяткі маладых рэжысёраў і прадзюсараў (і ўсе з Беларусі) прэзентавалі свае работы прадстаўнікам кінафестываляў Котбуса, Варшавы і Вільнюса. Так амаль мелі шанц атрымаць акрэдытацыю або грант. Акрамя таго, у праграме лайфхакі для праектаў, як і дзе шукаць фінансаванне, і майстар-класы для стварэння паспяховых сцэнарыяў. Такі сінема-семінар сабраў больш чым тры дзясяткі кінапрофі.

Лідар галасавання гледачоў - фільм "А потым мы танцавалі"

Сёння прадоўжыліся прагляды фільмаў і асноўнага конкурсу. Дарэчы, лідар галасавання гледачоў - стужка са Швецыі "А потым мы танцавалі". Але хто атрымае галоўныя трафеі - кляновы ліст з профілем гледача – даведаемся ўжо заўтра на цырымоніі закрыцця форуму.