"Мы зрабілі гэта разам". Курган Славы

8 октября 2015

Мы працягваем аповед пра знакавыя аб'екты Беларусі, многія іх якіх за часы суверэнітэту і незалежнасці краіны здабылі новае аблічча. Беларускі сімвал перамогі - Курган Славы. За два месяцы рэканструкцыі Федэрацыя прафсаюзаў Беларусі не толькі абнавіла вонкавы выгляд кургана, але і надала яму адмысловае адценне. Тут з'явілася ўнікальнае асвятленне і аўтаматычная сістэма паліву. Такі ход дызайнераў прывёў да карэкціроўкі нават у турыстычных маршрутах. Такім чынам, абноўлены Курган Славы ў маштабным праекце Агенцтва тэленавін "Мы зрабілі гэта разам" (відэа).