Дзень беларускага пісьменства. Слонім рыхтуецца сустракаць тысячы гасцей з усёй Беларусі

29 августа 2019

 Да знакавай падзеі рыхтуецца і горад Слонім. Ужо ў гэтыя выхадныя там адбудзецца 26-тае па ліку свята беларускай пісьменнасці. Літаратурны форум плануе паставіць рэкорды - і па сваіх  маштабах, і па насычанасці праграмы. Чым здзівіць гасцей фестывальны Слонім - у рэпартажы Юрыя Карняловіча.

Завяршаецца мантаж галоўнай сцэны фестывалю, на якой адбудзецца адкрыццё свята.

Аб тым, што да свята беларускага пісьменства засталіся лічаныя дні, нагадвае цэнтральная плошча Слоніма. Тут завяршаецца мантаж галоўнай сцэны фестывалю, на якой адбудзецца адкрыццё свята і ўручэнне нацыянальнай літаратурнай прэміі. А яшчэ дзясяткі імпрэз і творчых мерапрыемстваў. 

Самым маштабным стане Фестываль кнігі і прэсы.

Падзея - знакавая для ўсёй Беларусі. Статут ВКЛ 1588 года - гэта першы ва Усходняй Еўропе збор законаў, які ствараўся пры непасрэдным удзеле Льва Сапегі - слонімскага старасты і выдатнага палітычнага дзеяча Вялікага Княства Літоўскага. Увогуле тэматыкай асветніцтва і літаратуры пранізаныя ўсе святочныя пляцоўкі дня беларускага пісьменства. А іх у Слоніме будзе 16. САмым маштабным стане Фестываль кнігі і прэсы

Тарэса Юшкевіч, намеснік старшыні Слонімскага райвыканкама: "Тут будуць прадстаўленыя кнігі як энцыклапедычнай літаратуры, кнігі, якія сталі юбілярамі ў гэтым 2019 годзе. Тут будуць прадстаўленыя кнігі для нашых дзяцей. У рамках фестывалю ўсе могуць знайсці сабе тую літаратуру, якая цікавая і і неабходная".

Упершыню ў гісторыі свята беларускага пісьменства выйдзе за межы аднаго горада.

Беларускія і замежныя пісьменнікі сустрэнуцца ў аграгарадку Жыровічы ў старажытным манастыры.

Адной з пляцовак свята беларускага пісьменства стане Жыровіцкі мужчынскі манастыр. І гэта не выпадкова. На працягу пяці стагоддзяў ён быў духоўным і асветніцкім цэнтрам рэгіёна. Тут перапісваліся старажытныя кнігі, а сёння на базе манастыра дзейнічае духоўная семінарыя.

У хуткім часе Жыровіцкі манастыр будзе адзначаць 500 гадоў з дня свайго заснавання і 550 з моманту з’яўлення цудадзейнай іконы Божай Маці. Падчас свята беларускага пісьменства арганізатары плануюць прыцягнуць увагу грамадскасці да гэтых важных падзей у духоўным жыцці Беларусі. Тым больш, што насельнікі манастыра ўнеслі вялікі ўклад у распаўсюджванне пісьменнасці. Сёння манастырская бібліятэка налічвае больш як 40 тысяч кніг, у тым ліку і рарытэтных.

Дзень беларускага пісьменства пройдзе 26-ты раз.

Арганізатары ўпэўненыя, менавіта Слонім паставіць своеасаблівы рэкорд і па насычанасці свята мерапрыемствамі, і па колькасці яго ўдзельнікаў.