Добрая традыцыя - тыдзень падарункаў на 7 Лістапада

7 ноября 2019
Якое ж свята без падарункаў - і гэта яшчэ адна добрая традыцыя, ад якой беларусы адмаўляцца не збіраюцца. У розныя гады на 7 Лістапада ў краіне адкрывалі шмат доўгачаканых аб'ектаў: школы, дзіцячыя сады, бальніцы, станцыі метро. Гэты год не стаў выключэннем. У Беларусі выдаўся сапраўдны тыдзень падарункаў. Учора, напрыклад, у Лідзе адкрылі дзіцячы сад на 230 месцаў у новым мікрараёне, а ў Мінску - бюджэтны басейн. Праект рэалізавалі за 10 месяцаў. Плаваць там змогуць і дарослыя, і дзеці. Пасля рэканструкцыі ў Тэлеханах адкрылася фабрыка спартыўнага інвентара. У перспектыве там змогуць вырабляць да 100 000 пар лыж за год. Пры выбары падарунку кіраваліся толькі адным: кожны павінен быць сацыяльна значным і рабіць наша жыццё камфортнейшым. 

Традыцыі дарыць падарункі на 7 Лістапада ў нашай краіне шмат гадоў. За гэты час Беларусь атрымала сотні новых і мадэрнізаваных аб'ектаў.