Гарадок Віцебскай вобласці рыхтуецца да сустрэчы з чытачом у Дзень беларускага пісьменства

29 августа 2023

Гарадок Віцебскай вобласці рыхтуецца да сустрэчы з чытачом у Дзень беларускага пісьменства. Юбілейны форум адбудзецца 2 і 3 верасня. Трыццаты па ліку фестываль нацыянальнага слова пройдзе на радзіме аўтара паэмы "Тарас на Парнасе" Канстанціна Вераніцына. Твор ляжа ў сюжэт канцэрта-адкрыцця. Напярэдадні старту, 30 жніўня, арганізатары форуму прапануюць прайсці па маршруце экспедыцыі "Дарога да святыняў". Пра значнасць кнігі ў Дзень ведаў нагадаюць анлайн падчас круглага стала. Сёлета чакаем прэм’ер ад выставачных павільёнаў дэлегацый з усіх абласцей Беларусі.

Аляксандр Карлюкевіч, старшыня Саюза пісьменнікаў Беларусі:

Кніг дастаткова шмат і гэта не проста трымае форум, гэта ўвогуле выяўляецца дзяржаўная падтрымка. Гэта сотні і тысячы кніг, якія выходзяць на працягу года ў тых ці іншых творчых праектах з той ці іншай патрымкай. Гэта кнігі асветніцкага характару, гісторыка-краязнаўчыя, і ў апошнія гады вельмі шмат з’явілася публіцыстыкі. Дарэчы, і ў нашым Саюзе пісменнікаў таксама дадаліся публіцысты, якія рэагуюць на сённяшнія грамадска-палітычныя праявы.

"Гарадоцкія чытанні", цырымонія ўзнагароджвання трыумфатараў "Нацыянальнай літаратурнай прэміі" і конкурсы "Жывая класіка" - гэта толькі частка мерапрыемстваў з юбілейнай афішы. На галоўнай сцэне ў асноўны святочны дзень назавуць імёны пераможцаў конкурсу "Хвала рукам, што пахнуць хлебам". Завершыцца літаратурны лікбез перадачай слова Івацэвічам - сталіцы Дня беларускага пісьменства ў 2024 годзе.