Cольны канцэрт саліста фларэнтыйскага опернага тэатра Камунале прайшоў у Мінску

14 ноября 2014
Яму апладзіравала Італія і Расія, а зараз яго творчасць ацанілі і ў Беларусі. У сталічнай філармоніі адбыўся сольны канцэрт саліста фларэнтыйскага опернага тэатра Камунале, лаўрэата шматлікіх міжнародных прэмій Уладзіміра Александровіча. Гастролі па роднай Беларусі знакаміты бас-барытон пачаў два гады таму, але пляцоўкай для артыста быў родны горад Маладзечна.

І вось упершыню сольны канцэрт спевака ў Мінску паслухала і Марына Мураўёва.

На працягу месяца Уладзімір Александровіч рыхтаваўся да вялікага канцэрта ў беларускай сталіцы. Дзеля гэтага прыехаў з Фларэнцыі ў родны горад Маладзечна. Рэпетыцыі праходзілі пад акампанемент сімфанічнага аркестра каледжа імя Агінскага. Менавіта тут ён браў свае першыя ноты.

Артысты прыбылі ў сталічную філармонію за 5 гадзін да пачатку канцэрта. З сабой сімфанічны аркестр прывёз амаль тону музычных інструментаў і з паўтоны сцэнічных касцюмаў.


Знакаміты бас-барытон упершыню падрыхтаваў праграму для сталічнай публікі.


Вестсайдская гісторыя, Зімняе каханне, Я памятаю - я жыву... У праграме гучалі песні Мусліма Магамаева. Яскравыя ноткі дапоўнілі творы на словы Дабранравава, Раждзественскага і Акуджавы.


Акампаніраваў Уладзіміру Александровічу, як і заўсёды на радзіме, сімфанічны аркестр пад кіраўніцтвам Уладзіміра Сарокі - знакамітага маладзечанскага маэстра.