Што адбываецца за кулісамі здымак тэлекастынгаў шоу "Фактар.by"

25 сентября 2023

Самае рэйтынгавае музычнае шоу Беларусі "Фактар.by" рыхтуецца зноў выклікаць хваляванне, захапленне і пачуццё радасці ў сваіх верных прыхільнікаў.

І хаця на першую кнопку музычнае шоу вернецца толькі напрыканцы кастрычніка, творчая каманда праекта ўжо пачала здымкі тэлекастынгаў. Праслухоўванні перад зорным журы - адзін з самых хвалюючых этапаў, бо для большасці ўдзельнікаў гэта яшчэ і першы выхад на вялікую сцэну.

У трэцім сезоне набірае творчы дэсант абноўлены судзейскі састаў: Руслан Аляхно, Вольга Бузава, Сярога і новы чалавек сярод настаўнікаў - прадзюсар Іосіф Прыгожын. На працягу дня прафесіяналы (кожны ў сваёй музычнай нішы) выдаюць усяго з дзясятак шанцаў. Магчымасць прайсці далей, у трэніровачны лагер, каштуе сіл, цярпення і нават непадробных слёз.

Да 28 верасня ўключна прадоўжацца здымкі тэлекастынгаў. Затым уся каманда з патэнцыйнымі фіналістамі перамесціцца ў трэніровачны лагер, дзе навабранцам настаўнікі дадуць эксклюзіўныя майстар-класы.

Хто пройдзе далей па музычнай лесвіцы і дойдзе да этапу прамых эфіраў? Сачыць за праектам можна будзе з канца кастрычніка на "Беларусь 1".