Прыватная калекцыя нямецкага дыпламата ўпершыню ў Нацыянальным мастацкім музеі

5 апреля 2019

Прыватная калекцыя карцін Надзвычайнага і Паўнамоцнага Пасла Германіі - у прасторы Нацыянальнага мастацкага музея. Публіка ўпершыню ўбачыць асабістую гісторыю дыпламата Петэра Дэтмара праз мастацтва. У экспазіцыі тры дзясяткі прац - жывапіс і графіка, выкананыя ў Еўропе 19-20 стагоддзяў. Акцэнт - на літаграфіях парыжскага выдання "Шарывары". Упершыню ў Мінску - карыкатуры французскага мастака Анарэ Дамь’е.

Акрамя таго, на выставе - рукапісныя партрэты сям'і Петэра Дэтмара, унікальнае бельгійскае палатно "Вясна" і двухсотгадовыя арыгіналы мастакоў з Галандыі.