Барыс Герлаван адзначае юбілей

25 декабря 2017

Юбілей адзначае народны мастак Беларусі. Барысу Герлавану - 80. Яго завуць казачным алхімікам сцэны. Пэўна, няма ніводнага вялікага драматычнага твора, які не ўзнавіў выбітны майстар. Спектаклі ў яго сцэнаграфіі сталі легендай Купалаўскага. Сярод лепшых прац Герлавана - "Мешчанін у дваранстве" Мальера, "Апошні шанец" Быкава, "Мудрамер" Матукоўскага, "Князь Вітаўт" і "Чорная панна Нясвiжа" Дударава. Майстар узнагароджаны ордэнам Францыска Скарыны і сёння выкладае ў Акадэміі мастацтваў. З юбілеем Барыса Герлавана павіншаваў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка.