Вялікі тэатр Беларусі прапануе спектакль для аматараў фэнтэзі

30 марта 2017

Сёння прэм'ера оперы-казкі «Чарадзейная флейта». Спектакль доўгі час ставілі на рускай мове. Новая рэдакцыя - двухмоўная. Арыі выконваюць у арыгінале - на нямецкай, а вось дыялогі засталіся на рускай. Над новай версіяй пастаноўкі працавала міжнародная каманда з Германіі, Аўстрыі і Расіі.

Падчас працы над "Чарадзейнай флейтай" мастакі натхняліся такімі папулярнымі фільмамі, як «Уладар кольцаў» і «Гульня прастолаў». Гледачоў уразіць частая змена дэкарацый, кам'пютарная графіка і дзве сотні касцюмаў.