На мосце праз Свіслач на Машэрава ў Мінску поўнасцю аднавілі рух

27 апреля 2019

Адкрыты пасля рэканструкцыі! Сёння на мосце праз Свіслач на Машэрава ў сталіцы поўнасцю аднавілі рух - транспарт курсіруе па трох палосах ў кожны бок, праўда, пакуль без разметкі. Яе гэтай ноччу выканаюць з тэрмапластыку. А пакуль процілеглыя патокі падзеленыя стойкамі. Цалкам рамонт завершыцца ў пачатку мая. Засталіся работы пад мостам.

Васіль Цібеж, галоўны інжынер ДП "Гардарбуд":  "Быў запушчаны рух па ўсіх палосах, па ўсёй шырыні праспекта. У найбліжэйшую ноч мы завершым працы па нанясенні разметкі з тэрмапластыка. Такім чынам, уся схема будзе ў прынцыпе рэалізаваная. Бяспека руху захаваная, што пацвярджаецца адпаведным абследаваннем".

Падчас рэканструкцыі пашырана і пешаходная зона. Уладкаваны веладарожкі і ўстаноўленыя сучасныя ліхтары і лаўкі.