Вялікі тэатр Беларусі аб'явіў інтэрнэт-кастынг оперных салістаў

16 июня 2015

Пакуль праект пад рабочай назвай "Опера анлайн" знаходзіцца на стадыі распрацоўкі. Каманда прафесіяналаў будзе шукаць галасы не толькі ў Беларусі, але і ў Расіі і Украіне. Лепшых басоў, тэнараў, меца-сапрана з народа запросяць у Мінск на працяглы перыяд рэпетыцый. У выніку на падмостках Вялікага тэатра будзе пастаўлены спектакль пры ўдзеле інтэрнацыянальнай творчай групы.

Уладзімір Грыдзюшка, генеральны дырэктар Нацыянальнага акадэмічнага Вялікага тэатра оперы і балета Беларусі:

"Тэатр даступны для ўсіх. Людзі ходзяць, глядзяць, атрымліваюць асалоду. А калі яшчэ хтосьці з тых, хто ходзіць у тэатр, будзе мець магчымасць сам паспяваць на гэтай сцэне, ён удвая палюбіць тэатр. Усё, што ні робіцца, робіцца з-за і дзеля любові да тэатра".

Плануецца, што самародкі выканаюць оперу Чайкоўскага "Іяланта". Тэатр рыхтуе прэм'еру ўжо да наступнага сезона.