Вялікі дабрачынны канцэрт адбыўся сёння ў Мінску

20 июня 2013
У госці да тых, каму патрэбна асаблівая ўвага і клопат, прыехалі зоркі беларускай эстрады. З тым, каб падтрымаць і падарыць гэтым людзям веру і… часціцу сваёй душы.

Рэпартаж Ларысы Гулякевіч.


Зоркі беларускай эстрады прывезлі сюды самыя лепшыя свае песні. Палымяныя і аптымістычныя, пра каханне і радасць да жыцця.


Трохгадзінны дабрачынны марафон прымеркаваны да 1025-годдзя Хрышчэння Русі, хрысціяне святкуюць гэтую падзею ўвесь год. Звыш 500 чалавек з 8 псіханеўралагічных інтэрнатаў Беларусі сабраліся на вялікі эстрадны канцэрт.


У жыцці гэтых людзей такая грандыёзная падзея - упершыню. Яны марылі і маліліся, каб канцэрт адбыўся, каб у госці прыехалі любімыя спевакі і артысты. Песні ўсе ведаюць на памяць, але бачылі і чулі іх толькі па тэлевізары.


Усім без выключэння патрэбен клопат, увага і спагада. Дарыць радасць людзям на такіх дабрачынных канцэртах - значыць дарыць веру, надзею і любоў.