Больш за 60 гадоў Беларусь у складзе ЮНЕСКА

23 мая 2015

За гэты час рэалізавана мноства праектаў у сферы адукацыі, навукі, культуры. Зараз са спадчынай нашай краіны са спісу міжнароднай арганізацыі мінчан і гасцей сталіцы будуць штодня знаёміць фотапалотны. Напярэдадні ў Мінску на агароджы парку Чалюскінцаў была прэзентаваная тэматычная экспазіцыя. У галерэі пад адкрытым небам адлюстраванні Белавежскай Пушчы, Дугі Струвэ, Мірскага і Нясвіжскага замкаў. Дарэчы, апошні ўжо 10 гадоў у спісе ЮНЕСКА.

Прэзентацыя праекта адбылася ў інтэрактыўнай форме. Гасцей віталі музычныя, танцавальныя калектывы і нават князі і княгіні - гаспадары замкаў. Галерэя ўздоўж праспекта Незалежнасці прадоўжыцца роўна год.