Свет чакае інаўгурацыю Дональда Трампа

20 января 2017

Сёння гэта галоўная тэма інфармацыйных стужак. Увечар новы Прэзідэнт ЗША афіцыйна зойме пасаду. Цырымонія будзе самай дарагой у гісторыі і на яе прыбудзе каля мільёна чалавек - як прыхільнікаў, так і праціўнікаў абранага прэзідэнта. Апошнія абяцалі ўчыніць акцыі пратэсту падчас цырымоніі. Дэманстрацыі ўжо праходзяць у Вашынгтоне і Нью-Ёрку. Сярод актывістаў - нямала зорак Галівуда. Узмоцненыя меры бяспекі па ўсёй Амерыцы. Абраны прэзідэнт ужо выступіў з прамовай перад прыхільнікамі на вялікім канцэрце, дзе паабяцаў "аб'яднаць Амерыку і зрабіць яе вялікай для кожнага". А перад гэтым на прыступках мемарыяла Лінкальна гаварыў аб стварэнні новых рабочых месцаў, умацаванні меж і ўзмацненні амерыканскай арміі. А вось што ж скажа абраны Прэзідэнт на інаўгурацыі, усе варожаць. Вядома, што сваё выступленне Трамп напісаў асабіста. Уразіў многіх амерыканцаў і запушчаны напярэдадні над Нацыянальнай алеяй салют. Ён склаўся ў выніку не ў USA а ў USR. І ў сацыяльных сетках здзіўляюцца, як так магло адбыцца.

Інаўгурацыя - гэта падзея не толькі ў палітычным, але і свецкім жыцці ЗША. Зараз усе спрачаюцца, у якой сукенцы паўстане першая лэдзі Мелання Трамп і дачка новага прэзідэнта Іванка.