Бабруйск сустракае міжнародны фэст народнай творчасці "Вянок дружбы"

30 июня 2017

Сёлета ён супаў з юбілеем. Бабруйску - 630. Акрамя таго, горад на Бярэзіне сёлета яшчэ і культурная сталіца Беларусі. Падстаў як ніколі шмат. На фэст прыехалі дэлегацыі больш чым з 25 краін. І кожны калектыў прадстаўляе сваю нацыянальную традыцыйную культуру. Гэтымі хвілінамі ў Бабруйску праходзіць афіцыйнае адкрыццё фэсту. Там знаходзіцца наш карэспандэнт Алена Борматава (прамое ўключэнне).