Чатыры дагаворы аб супрацоўніцтве паміж прадпрыемствамі Віцебскага рэгіёна і замежнымі партнёрамі

12 мая 2016

Такі вынік працы першых гадзін Міжнароднага інвестыцыйнага форуму ў Віцебску. Ён праходзіць пяты раз і ўжо стаў значнай падзеяй у дзелавым жыцці рэгіёна. Удзельнікаў сёлета 2 тысячы з 20 краін. Акрамя форуму працуюць і тэматычныя выставы. Больш за сотню вытворцаў - ад малога сямейнага бізнесу да прамысловых гігантаў - прапанавілі сваю прадукцыю і супрацоўніцтва. Патэнцыяльныя інвестары змогуць наведаць прадпрыемствы Віцебска і Оршы.

На цырымоніі адкрыцця Міжнароднага інвестфоруму ў Віцебску ўзнагародзілі найлепшыя прадпрыемствы рэгіёна. Сярод пераможцаў - брэнды, вядомыя далёка за межамі Віцебскай вобласці.