Білеты на "Славянскі базар у Віцебску" сёння паступяць у продаж

20 марта 2015

Менш як праз тры гадзіны адкрыюцца касы XIV Міжнароднага фестывалю мастацтваў "Славянскі базар у Віцебску". У продаж паступяць білеты на 10 шоу. Гэта два дні фіналу конкурсу маладых выканаўцаў, сольныя канцэрты Валерыя Меладзэ, Рыгора Лепса, Алены Ваенгі, Валерыі, Ірыны Алегравай, групы "Бі-2", а таксама канцэрты адкрыцця і закрыцця фестывалю. Першыя тры дні білеты можна будзе набыць выключна ў канцэртных касах Віцебска. Пасля - у любым пункце свету праз Інтэрнэт. 15 красавіка стануць даступныя білеты на ўсе канцэрты ў Летнім амфітэатры. У праграме іх 18, у тым ліку два начныя шоу. Да мая ў фестывальных касах і ў Інтэрнэце з'явяцца білеты на ўсе без выключэння фестывальныя праекты, такія як "Тэатральныя сустрэчы", "Лялечны фармат" і іншыя.

Цэны на фестывальныя білеты вагаюцца ад 100 000 да 1 650 000 рублёў. Самы дарагі білет - на ўрачыстае адкрыццё фестывалю.