Білеты на "Лістапад" з’явяцца ў продажы не пазней за 30 кастрычніка

17 октября 2017

Албанія дэбютуе на "Лістападзе". Сёння ў сталіцы распавялі аб падрабязнасцях 24 Мінскага міжнароднага кінафестывалю. Афіцыйны слоган цяперашняга форуму - "Ісціна, каханне і прыгажосць". Сёлета кінаманам будзе прапанавана 164 карціны. Геаграфія праграмы - 55 краін. "Лістапад" пройдзе на шасці пляцоўках сталіцы. Усё ж галоўныя цырымоніі прыме кінатэатр "Масква". Адкрые фестываль расійская стужка "Арытмія" Барыса Хлебнікава. Таксама сёлета "Лістапад" стаў прадстаўніком FIPRESCI. Міжнародная федэрацыя кінапрэсы будзе ацэньваць дэбютныя працы ў розных секцыях.

Упершыню ў гісторыі гледачы змогуць набыць абанементы, што дазволіць кінаманам значна сэканоміць. Білеты з’явяцца ў продажы не пазней за 30 кастрычніка.