Мінскі палац дзяцей і моладзі сёння ператварыўся ў вялікі сямейны цэнтр

12 мая 2018

Гасцей і ўдзельнікаў гарадскога свята "Сям'я" сустракаў аркестр. Юныя выканаўцы выступілі і на сцэне палаца. Квест-гульня павінна была паказаць, наколькі сям'я дружная і творчая. Удзел у конкурсе прынялі амаль 20 сем'яў. Дзецям і іх бацькам трэба было паспяхова выканаць заданні на 13 пляцоўках: выканаць песню, станцаваць, адказаць на пытанні і прымяніць сямейную логіку. А вось самыя маленькія госці свята ўдзельнічалі ў "паўзунковых забегах".

Саіда Вафіна, намеснік дырэктара Мінскага дзяржаўнага палаца дзяцей і моладзі:

"Штогод да 15 мая, да Міжнароднага дня сям'і, у Палацы дзяцей і моладзі праводзіцца мерапрыемства для нашых навучэнцаў, іх бацькоў, бабуль, дзядуляў. Акрамя гэтага, на працягу года раз на месяц у нас праводзіцца сямейны ўікенд".

У мармуровай зале палаца таксама размяшчаліся інтэрактыўныя зоны. Гуляць і маляваць дзецям дапамагалі аніматары.