Berlinale адкрываецца 70-ы раз

20 февраля 2020
У Германіі стартуе юбілейны Берлінскі кінафестываль. Адзін з найбуйнейшых кінааглядаў у свеце адкрые карціна канадскага рэжысёра Філіпа Фалардо "Мой год Сэлінджэра". Усяго будуць паказаныя 340 фільмаў. У асноўны конкурс увайшлі 18 карцін з 18 краін. Лепшыя фільмы традыцыйна будзе выбіраць міжнароднае журы, якое сёлета ўзначаліў англійскі акцёр Джэрэмі Айранс. "Залаты мядзведзь" - вышэйшая ўзнагарода Berlinale - уручаецца ў намінацыях "Лепшы фільм", "Лепшы кароткаметражны фільм" і з фармулёўкай "За жыццёвыя дасягненні". "Сярэбраны мядзведзь" прысуджаецца ў катэгорыях "Лепшы рэжысёр", "Лепшы сцэнарый", "Лепшы акцёр", "Лепшая актрыса", лаўрэаты Гран-пры фестывалю. Імёны пераможцаў даведаемся 1 сакавіка.