Белтэлерадыёкампанія здымае відэавізітоўкі фіналістаў нацыянальнага адбору на дзіцячае "Еўрабачанне"

3 августа 2018

5 здымачных дзён дзеля 40 секунд эфіру. Каманда Белтэлерадыёкампаніі здымае відэавізітоўкі фіналістаў нацыянальнага адбору на дзіцячае "Еўрабачанне". Сюжэты кароткіх прэзентацый распрацаваны рэжысёрам для кожнага з юных артыстаў. Так, сённяшні здымачны дзень каманда праводзіць у гарадскіх лакацыях - на вуліцах Зыбіцкай і Кастрычніцкай. Візітоўкі выкананыя ў fashion-стылістыцы з яркім малюнкам і моднымі выявамі. А аб'ядноўвае ўсе эцюды канфеці. Дзеля гэтага здымачная група назапасіла халодны азот.

Ролікі прадставяць канкурсантаў тэлегледачам на прамым эфіры нацыянальнага адбору 31 жніўня. Пазнаёміцца з фіналістамі бліжэй можна будзе напярэдадні ў эфіры праграмы "Добрай раніцы, Беларусь!".