Белтэлерадыёкампанія аб'яўляе прыём заявак на ўдзел у нацыянальным адборы дзіцячага "Еўрабачання"

14 июля 2020
У палажэнні праекта ёсць істотныя змяненні - яны звязаныя з эпідсітуацыяй у свеце і спадарожнымі рэкамендацыямі Еўрапейскага  Вяшчальнага Саюза. Так, дзіцячы конкурс песні плануецца правесці ў Польшчы ў тэлестудыі. Пры гэтым дагэтуль ёсць абмежаванні на ўезд у краіны Еўрасаюза. З гэтай прычыны канчатковае рашэнне аб удзеле Беларусі ў дзіцячым конкурсе і фармаце выбару нашага прадстаўніка адкладаецца на максімальна магчымы тэрмін, яно будзе прынята не пазней за 7 верасня. Аднак было вырашана даць старт прыёму заявак на ўдзел у адборы. Іх неабходна падаць у электронным выглядзе да 15 жніўня. Не пазней за 24 жніўня фокус-група падвядзе вынікі і выбера да 15 удзельнікаў фіналу. Ён можа быць праведзены як у форме праслухоўвання без тэле- і інтэрнэт-трансляцыі, так і ў звыклым фармаце гала-канцэрта. Азнаёміцца з палажэннем праекта можна на сайце медыяхолдынга ў раздзеле "Спецпраекты".