У колеры беларускага нацыянальнага флага афарбавалі небаскроб "Бурдж-Халіфа" ў Дубаі

4 июля 2019

У гонар Дня Незалежнасці нашай краіны ў колеры беларускага нацыянальнага флага афарбавалі самы высокі будынак у свеце - небаскроб "Бурдж-Халіфа" ў Дубаі. Яго вышыня - больш як восемсот дваццаць метраў. Небаскроб пакідае незабыўнае ўражанне ў кожнага турыста сваім непаўторным дызайнам.